"ІНТЭГРАЛ" мае 55-гадовы вопыт у галіне распрацоўкі і вытворчасці інтэгральных мікрасхем (ІМС), дыскрэтных паўправадніковых прыбораў, сродкаў адлюстравання інфармацыі, вырабаў электроннай і медыцынскай тэхнікі.
Усяго выпускаецца больш за 2200 тыпаў ІМС, 800 тыпаў дыскрэтных паўправадніковых прыбораў, 200 тыпаў ВКІ і 80 найменняў вырабаў электроннай тэхнікі для медыцыны і кантролю здароўя, банкаўскай сферы, гандлю, сельскай гаспадаркі і інш.
Мы распрацоўваем і вырабляем найноўшыя мікраэлектронныя кампаненты для айчынных і замежных вытворцаў бытавой і прамысловай электронікі, а таксама спецыяльнай апаратуры, якая працуе ў экстрэмальных умовах.
Нашы кампаненты паспяхова ўжываюцца ў касмічнай электроніцы, вырабах спецыяльнага і падвойнага прызначэння, бытавой тэхнікі, вырабах сувязі і тэлекамунікацый, у прамысловай аўтаматыцы, электрапрывадах, крыніцах сілкавання, пускарэгулiруючых прыладах, апаратуры кіравання светадыёдамі, электронных сродках ідэнтыфікацыі і доступу, плацежных сістэмах, аўтаэлектроніцы, сістэмах кіравання прыладамі ў збожжаўборачных камбайнах і навясных агрэгатах сельгастэхнікі і інш.
"ІНТЭГРАЛ" - гэта комплекс прадпрыемстваў і канструктарскіх бюро, якія забяспечваюць поўны цыкл стварэння вырабаў – ад этапу праектавання да серыйнай вытворчасці.
Нашы мэты і прынцыпы - быць надзейным партнёрам для сваіх спажыўцоў і ўзорным пастаўшчыком высакаякаснай прадукцыі.